2 красавіка - Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 апреля 2015

Сёння юныя мінчане сустракалі яго разам з беларускімі пісьменнікамі. Сустрэча адбылася ў адной з дзіцячых сталічных бібліятэк. Беларускія аўтары раскрылі сакрэт свайго творчага майстэрства. Акрамя таго, юныя чытачы даведаліся ў пісьменнікаў,  дзе яны знаходзяць натхненне для сваіх твораў. Дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі для пісьменнікаў сваю  творчую праграму.

Дарэчы, кожны месяц бібліятэку наведваюць беларускія знакамітыя пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі праваслаўнага духавенства.