2 красавіка беларусы змогуць вярнуцца з Гданьска

1 апреля 2020
Ідуць насустрач і найбліжэйшыя суседзі. На аўтобусе беларусы змогуць вярнуцца з польскага Гданьска. Напярэдадні быў арганізаваны рэйс па маршруце Гданьск - Варшава - Брэст - Баранавічы - Мінск. На заўтра запланаваны рэйс Гданьск - Гродна - Беласток - Ліда - Мінск. У пасольстве нагадалі, што беларусы, якія прыбылі з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19, на працягу двух тыдняў павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі.