29 чэрвеня 1944 ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Бабруйск

29 июня 2016

Але ёсць падзеі, якія мы ўспамінаем ужо сёння. 29 чэрвеня 1944 ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскамі Першага беларускага фронту вызвалены Бабруйск. Тры гады знаходзіўся ў акупацыі горад на Бярэзіне. Тут было пабудавана 4 лагеры смерці і загінула больш як 100 тысяч чалавек. Наступальная аперацыя савецкіх войскаў доўжылася пяць дзён. Было знішчана 6 германскіх дывізій. Войскам, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Бабруйска загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага была абвешчаная падзяка, а ў Маскве дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі. Сімвалічна, што ў гэты дзень горад адзначае свята горада.