28-ы дзень нараджэння сёння святкуе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

13 сентября 2018

 Актыўныя школьнікі з усёй краіны прыехалі ў Мінск. Тут удзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза, піянеру Марату Казею. Больш як 30 акцябратам урачыста павязалі гальштукі. А ў канцы цырымоніі ў неба выпусцілі сотні паветраных шароў. Новаспечаныя піянеры паўдзельнічалі ў акцыі "АРТ-гадзіна", дзе са звычайных лавак стваралі арт-аб'екты.

Зараз у радах Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі амаль 700 тысяч школьнікаў.