28 сакавіка стартуе акцыя "Тыдзень лесу"

28 марта 2020
Сёння па ўсёй краіне стартуе штогадовая маштабная акцыя "Тыдзень лесу". Сёлета зялёны марафон па пасадцы дрэў праходзіць трохі раней за звычайнае з-за цёплай вясны. Пачынаючы з сённяшняга дня і да 4 красавіка, ва ўсіх раёнах Беларусі пройдуць масавыя пасадкі маладых дрэў. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі запрашае і сёлета ўсіх беларусаў паўдзельнічаць у пасадцы.

Для гэтага дастсткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас і заявіць аб сваім жаданні. Усе ахвочыя будуць забяспечаныя пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Сёлета акцыя "Тыдзень лесу" праходзіць 13-ы раз, яна прымеркаваная да Года малой радзімы і прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.