28 ліпеня 1944 года Брэст быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 июля 2019

Сёння ў горада-героя Брэста асаблівы дзень. 28 ліпеня 1944 года яго вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкіх войскаў брастчане чакалі даўжэй за астатніх жыхароў Беларусі.

Асаблівыя эмоцыі з гэтым святам звязаныя ў тых, хто бачыў вызваленне сваімі вачамі. Для іх тыя даўнія падзеі - быццам былі ўчора. І Брэст змяніўся да непазнавальнасці, і цэлыя пакаленні выраслі і пражылі сваё, мірнае, жыццё. Зрэшты, гэта не значыць што ў гэтай тэме сказана ўсё. Напярэдадні Дня горада сталі вядомыя цікавыя падрабязнасці і факты аб гісторыі вызвалення. Якія - прама зараз раскажа Марыя Тройніч (відэа).