27 студзеня Беларусь адзначыць Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту.

25 января 2019

Беларусь напярэдадні журботнай даты. 27 студзеня наша краіна разам з усім светам адзначыць Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Ужо сёння ва ўсіх абласцях прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне. У Мінску ля мемарыяла загінуўшым вязням зондэр-гета на старых яўрэйскіх могілках адбыўся мітынг памяці, запальванне свечак і малітва па нявінна пацярпелых ад фашысцкай палітыкі генацыду. Са словам, звернутым да былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, да праведнікаў народаў свету і да цяперашняй моладзі звярнуліся прадстаўнікі яўрэйскіх суполак і рэлігійных канфесій. Лейтматывам сустрэчы гучалі словы: трэба памятаць урокі трагічнага мінулага, каб пазбегнуць іх паўтору ў будучыні.

Зносіны прадоўжыліся ў гістарычнай майстэрні, дзе сустрэліся сведкі халакосту і прадстаўнікі маладога пакалення. Аб выратаванні яўрэяў на акупіраваных тэрыторыях распавяла выстава. Кульмінацыяй дня стала памінальная сустрэча з удзелам дыпламатаў.

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя