27 тысяч 394 дзён змясцілася паміж двюма датамі: 9 мая 1945 і 9 мая 2020

9 мая 2020
Шматлікае з той эпохі нам немагчыма ні зразумець, ні нават уявіць. Як гэта, калі смерць можа наляцець у любое імгненне, калі гарады разам з жыхарамі пераворвае артылерыя, а ад чалавечага цела не застаецца нават успаміну... 

Падпісанне акта аб капітуляцыі адбылося ў гадзіну ночы 9 мая па Маскве і ў 23 гадзіны 8 мая па сярэднееўрапейскім часе. Такая розніца ў адзін дзень для некаторых стала раздзяляльнай лініяй: пакаленні, якія ўжо не ваявалі, што ёсць правільны і няправільны Дзень Перамогі, што ўдзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі не вызвалялі, а заваёўвалі. У 45-м, у той тыдзень перад 9 мая, у Перамозе не было раз'яднальных сэнсаў.