27 гадоў прайшло з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 апреля 2013

У славянскіх краінах 26 красавіка - гэта Міжнародны дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. У Мінску да  гадавіны  трагедыі  ў парку Дружбы народаў пройдзе цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў Ахвярам Чарнобыля і Камень міру Хірасімы. А ў храмах прагучаць малітвы за памерлых падчас чарнобыльскай трагедыі. Памятныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй Беларусі.

Аварыя на атамнай станцыі ва Украіне стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у сусветнай гісторыі. На землі беларускага Палесся выпала каля 70 працэнтаў радыеактыўных ападкаў. За гады пасля катастрофы зона адчужэння скарацілася толькі на 15 працэнтаў.