27 гадоў, як савецкія войскі былі выведзеныя з Афганістана

15 февраля 2016

Сёння споўнілася 27 гадоў, як савецкія войскі былі канчаткова выведзеныя з Афганістана. Каля трыццаці тысяч беларусаў удзельнічалі ў той вайне. Амаль восем сотняў не вярнуліся дадому. Сёння ў Мінску іх успаміналі на Востраве слёз. Акрамя салдатаў і афіцэраў сталічных воінскіх частак, ускласці кветкі да манумента прыйшлі больш як тысяча жыхароў сталіцы. А навучэнцы Сувораўскага вучылішча з фотаздымкаў загінуўшых на фронце ўтварылі своеасаблівую алею памяці.

Штогод 15 лютага ў Мінску праводзяць мітынг-рэквіем. Цырымонія па традыцыі праходзіць на Востраве мужнасці і смутку. Дарэчы, найбліжэйшую да гэтага вострава вуліцу летась перайменавалі ў Набярэжную воінаў-інтэрнацыяналістаў.