27 ліпеня ў Мінску правядуць Дзень фітнесу і спорту

12 июля 2019

Паспрабаваць сябе ў плаванні, ёзе, танцах і боксе - і ўсё гэта за некалькі гадзін. 27 ліпеня ў Мінску правядуць Дзень фітнесу і спорту. Можна будзе бясплатна наведаць больш за 20 розных спартыўных комплексаў, фітнэс-цэнтраў, бегавых і баксёрскіх клубаў. Такую ідэю падтрымала і Міністэрства спорту і турызму. Фармат праекта падобны на "Ноч музеяў", але тут асноўныя мерапрыемствы пройдуць днём.