27-е пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ

25 февраля 2021
27-е зімовае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ сёлета праходзіць у фармаце відэаканферэнцсувязі. Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэя Савіных, наша краіна плануе вынесці на абмеркаванне праект рэзалюцыі "Прадухіленне ўжывання наркотыкаў сярод дзяцей і моладзі".  Парламентарый адзначыў, на пасяджэнні  асамблеі чакаецца  адкрыты абмен меркаваннямі па ўсіх пытаннях парадку дня аб сітуацыі ў краінах-удзельніцах. Беларусь  на канферэнцыі прадстаўляюць члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.