26 тысяч чалавек летась атрымалі працоўнае месца дзякуючы Беларускаму саюзу моладзі

19 февраля 2019

26 тысяч чалавек летась атрымалі працоўнае месца дзякуючы Беларускаму саюзу моладзі. Пра гэта заявіў журналістам другі сакратар БРСМ Алег Дзікун. Больш за 24 тысячы працаўладкаваны ў складзе студэнцкіх атрадаў і больш за 2 тысячы - індывідуальна. А сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ўшаноўвалі самых актыўных маладых людзей. А гэта больш за 400 чалавек з розных рэгіёнаў, якія працуюць у сферах сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі. Лепшым ужо другі год запар застаецца будаўнічы атрад "Эўрыка".

Да II Еўрапейскіх гульняў ужо сфарміраваны атрады валанцёраў: больш за паўтысячы студэнтаў праходзяць падрыхтоўку.