26 лютага - апошні дзень, калі можна выбраць курс сваёй краіны датэрмінова

26 февраля 2022

Калі кожны голас важны! Сёння апошні дзень, калі можна выбраць курс сваёй краіны датэрмінова. 


Час - з 10 раніцы да 7 вечара  з двухгадзінным перапынкам. Прычыну, чаму вырашылі прагаласаваць раней за 27 лютага, указваць не трэба. З сабою толькі пашпарт. Бюлетэнь таксама выдаецца пасля прад'яўлення ваеннага білета (для вайскоўцаў тэрміновай службы), службовага пасведчання працаўніка дзяржоргана і  вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсіённым пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі) і студэнцкім білеце. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго выкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабою даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна. 

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага свабоднага, роўнага і таемнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. На тэрыторыі Беларусі ўтвораныя 5 з паловай тысяч участкаў для галасавання. Заўтра таксама будзе арганізавана галасаванне на даму.