26 красавіка - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

24 апреля 2020
Каля 60 працэнтаў сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыі, пайшлі  на сацыяльную абарону, медыцынскае забеспячэнне і аздараўленне пацярпелага насельніцтва. Такія вынікі  пяці гадоў рэалізацыі дзяржпраграмы. У грашовым выражэнні гэта  каля  паўтара мільярда рублёў. На тэрыторыях Магілёўскай і Гомельскай абласцей  радыяцыйная  сітуацыя з кожным годам паляпшаецца. Гэта дазваляе (няхай пакуль і абмежавана), засяваць пацярпелыя землі.

Штогод па чарнобыльскіх праграмах  абнаўляецца шэраг устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, аб'екты сельскай гаспадаркі. Толькі летась па дзяржпраграме пабудавалі больш  за 50 кватэр, газіфікавана звыш паўтысячы  жылых  дамоў.