260 новых тавараў асвояць па імпартазамяшчэнні да 2025 года

15 октября 2020

На суму больш як 22 мільярды долараў. Аб гэтым у праграме "Панарама" расказаў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар. Эфектыўнасць уласнай вытворчасці імпартных аналогаў - адзін з кірункаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяць гадоў наперад. Праект дакумента зараз дапрацоўваецца. Сярод сфер, якія прырастуць новымі прадуктамі, - фармацэўтыка, касмічная галіна, электраіндустрыя, а таксама дрэваапрацоўка.

Актыўна да новых праектаў будзе прыцягвацца і малы бізнес. Ужо сёння ў рэгіёнах яго доля ў стварэнні новых прадуктаў - каля 50 працэнтаў.