25 вучняў сёння атрымалі званне лепшых у рэгіёне

10 января 2020
За поспехі ў вучобе, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці! Сёння ў Слуцку сертыфікаты і ўзнагароды атрымалі 25 лепшых навучэнцаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Канкурсантаў было паўтысячы, экспертнае журы выбрала па адным прадстаўніку з кожнага раёна. Пераможцы вызначаны ў пяці намінацыях. Сёлета конкурс "Лепшы вучань года" прайшоў пяты раз, і ганаровае званне цяпер носяць каля сотні школьнікаў цэнтральнага рэгіёна.

Пасля ўрачыстай часткі школьнікі наведалі Слуцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання. І сёння мерапрыемства ў Слуцку стала фінальным акордам маштабнага навагодняга марафону "Нашы дзеці" ў Мінскай вобласці.