25 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля ўзвядуць у Мінскай вобласці

17 июля 2013

Зрабіць гэта плануецца да канца 2014 года. Першым навасёлаў прыме 80-кватэрны арэндны дом у Маладзечне. Яго ўвядуць у эксплуатацыю напрыканцы гэтага года. Будаўніцтва яшчэ чатырох дамоў запраектавана ў Салігорску, Слуцку, Жодзіне і ў Сеніцы Мінскага раёна. Узвядзенне арэнднага жылля будзе каштаваць вобласці 67,5 мільярда рублёў.