25 арганізацый узнагародзілі прэміяй урада за дасягненне вынікаў у галіне якасці

24 апреля 2019

25 арганізацый узнагародзілі  прэміяй урада  за дасягненне вынікаў у  галіне якасці і канкурэнтаздольнасць прадукцыі. 15 з іх  паўторна пацвердзілі гэтае званне. Астатнія прынялі ўдзел упершыню. Гэта прадстаўнікі машынабудаўнічай, металургічнай, харчовай і іншых галін, а таксама  сфера адукацыі, аховы здароўя, інфармацыйных тэхналогій. 

Ірына Асмола, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі: "Комплексна глядзіцца дзейнасць прадпрыемстваў. У першую чаргу гэтая якасць прадукцыі, канкурэнтаздольнасць, асваенне новых тэхналогій, глядзяцца ўмовы для доўгатэрміновага поспеху, ці ёсць стратэгія, якая гэта стратэгія, наколькі арганізацыя сацыяльна адказная да сваіх супрацоўнікаў".

За 20 гадоў прэміі ўрада ўдастоены 227 арганізацый. Лаўрэаты на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць  відарыс эмблемы прэміі  ў маркіроўцы тавараў, а таксама з рэкламнымі мэтамі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя