25 мінчанак, якія нарадзілі і годна выхоўваюць як мінімум пяцярых дзяцей, атрымалі ордэны

14 октября 2022
Падзяка за любоў, пяшчоту і годнае выхаванне. Па традыцыі ў Дзень ўсіх матуль у сталіцы ўшаноўвалі шматдзетных гераінь свята. Сёлета 25 мінчанак, якія нарадзілі і годна выхоўваюць як мінімум пяцярых дзяцей, атрымалі ордэны. Большасць матуль паспяхова сумяшчае мацярынства з кар'ерай. Іх прафесійная дзейнасць разнастайная - ад выхавальніка ў дзіцячым садку і медсястры да інжынера-тэхнолага і бухгалтара.

Сёння ў сталіцы больш за 16 тысяч шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюць 53 тысячы  дзяцей.