250 сталічных школьных лагераў сёння адчынілі свае дзверы для амаль адзінаццаці тысяч маленькіх мінчан. Асноўнымі наведвальнікамі традыцыйна з'яўляюцца вучні пачатковай школы. Для дзетак падрыхтавалі забаўляльныя тэатралізаваныя праграмы, спартландыі і заняткі ў гуртках паводле інтарэсаў. На жаль, паправіла планы надвор'е. Запланаваныя снежныя баталіі, школьныя каткі і лыжныя трасы чакаюць больш марозных дзянькоў.
Адпачынак для дарослых у выхадныя і святочныя дні не менш разнастайны. Катанне на каньках, карпаратыўныя праграмы ў кафэ, экскурсіі па Мінску на двухпавярховым амнібусе. Дарослую публіку чакаюць святочныя пляцоўкі каля Палаца спорту і Чыжоўка-Арэны.
Завершыць навагоднія гулянні пятнаццаціхвіліннае феерверк-шоу ля стэлы а першай гадзіне ночы.














