250 розных страў будуць гатаваць для спартсменаў ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 января 2019

Штодня больш за 250 розных страў будуць гатаваць для спартсменаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. Асноўны пункт - сталовая пры спартыўнай вёсцы на праспекце Дзяржынскага. Харчаванне арганізавана будзе ў фармаце шведскага стала: кругласутачна будуць даступныя стравы італьянскай, азіяцкай, еўрапейскай кухні. Таксама вегетарыянскае меню, кашэрныя і халяльныя прадукты, дыетычны стол. Па патрабаваннях трэнераў нацыянальных зборных для спартсменаў прыгатуюць і стравы, якіх ў меню няма. У спартыўнай вёсцы будзе і сталовая выключна з нацыянальнымі беларускімі стравамі.

Стварэннем меню і распрацоўкай тэхналагічных карт займаецца ўпраўленне па харчаванні пры дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў. Зараз повары, якія будуць задзейнічаны на гульнях, праходзяць стажыроўкі.