Вырашыць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы можна ў гэту суботу, 24 кастрычніка, падчас прамых тэлефонных ліній.
У сталіцы з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
А на звароты жыхароў цэнтральнага рэгіёна - намеснік губернатара Аляксандр Кручанаў. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.













