24 сакавіка пройдзе анлайн-канферэнцыя з начальнікам Гідраметцэнтра

23 марта 2016

Кожны год 23 сакавіка праводзіцца Сусветны дзень метэаралогіі. Як змяніўся клімат і што чакае нашу планету ў будучыні? Якія меры прымаюцца ў Беларусі дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця эканомікі краіны? На гэтыя і іншыя пытанні 24 сакавіка ў 11.00 падчас анлайн-канферэнцыі адкажа начальнік Гідраметцэнтра Марыя Гермянчук. Пытанні можна пакінуць на сайце tvr.by.