247 вакалістаў і музыкантаў сталі фіналістамі радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

21 апреля 2021

Сталі вядомыя імёны фіналістаў дзясятага рэспубліканскага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі". У васьмі намінацыях былі выбраны 247 чалавек. Больш за палову пераможцаў другога тура з Мінска і Магілёва. Трэці, фінальны, тур пачнецца ў пятніцу. Экспертная група ацэніць з дапамогай відэа свежыя заяўкі хароў і ансамбляў. А жывыя праслухоўванні арганізуюць толькі для салістаў у легендарным Доме радыё на вуліцы Чырвонай, 4 ужо на наступным тыдні. 

Яшчэ больш навін аб праекце, а таксама падрабязныя спісы фіналістаў можна ўбачыць у тэлеграм-канале Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.