240 тысяч тон белай бляхі будзе выпускаць новы завод у Мёрах

18 февраля 2020
Яго будаўніцтва падыходзіць да канца. Гэта 100-працэнтны імпартазамяшчальны праект, які прыцягнуў у краіну больш як 300 мільёнаў еўра інвестыцый і дасць працу 600 спецыялістам. Белая бляха - гэта ўпаковачны матэрыял: банкі для кансерваў, тара для лакаў і фарбаў. Штогод Беларусь закупляе да 30 тысяч тон матэрыялу. З запускам праекта імпарт будзе спынены. Больш за тое, прадукцыю Мёрскага металапракатнага завода ўжо чакаюць замежныя спажыўцы. 

У гэтага праекта па імпартазамяшчэнні ёсць каласальны пабочны эфект. Выключна станоўчы. Будаўніцтва буйнога завода падштурхнула развіццё сацыяльнай сферы. Аб комплексным рашэнні праблем дэпрэсіўных рэгіёнаў, аб незанятых нішах і паваротлівасці беларускіх вытворцаў пойдзе размова ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце заўтра пасля "Панарамы".