У Міністэрстве лясной гаспадаркі падвялі вынікі рэспубліканскага зялёнага марафону. Плюс 23 мільёны новых дрэў высадзілі за Тыдзень лесу. У акцыі прынялі ўдзел больш за 42 тысячы чалавек. У цэнтральным рэгіёне можна высадзіць сваё персанальнае або сямейнае дрэва таксама ў набліжэйшы час. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любы лясгас. Акрамя таго, можна ўнесці свой уклад і ў добраўпарадкаванне тэрыторый каля помнікаў і мемарыялаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У Мінскай вобласці такіх месцаў 113.
Таксама ужо завершана азеляненне другой кальцавой. Работу на МКАД-2 правялі лясгасы Мінскай вобласці. Уздоўж адкосаў высаджаны дэкаратыўныя расліны. У найбліжэйшы час спецыялісты правераць, як яны перазімавалі. У выпадку неабходнасці падсадзяць новыя зялёныя расліны.
23 мільёны дрэў высадзілі за Тыдзень лесу
9 апреля 2020













