Гэтую суму гарадскія жыллёвыя службы плануюць затраціць на мадэрнізацыю дваровых тэрыторый. Такія планы на год прадугледжвае рэформа камунальнай гаспадаркі, якая пакуль у эксперыментальным фармаце стартуе ў Мінску. Сёлета мадэрнізуюць больш за 700 двароў. Жыллёвыя службы разлічваюць на фінансавую падтрымку і з боку жыхароў.
Надзея Сербіненка прадоўжыць тэму. Добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый сёння – неабходнасць. Але сродкі на ўпрыгожванне двароў выдзяляе не толькі дзяржава. Самі жыхары выконваюць шэраг работ.
Так, касметычны рамонт пад'ездаў у гэтых дамах гараджане аплачваюць самі. Таксама яны падтрымліваюць намаганні сталяра Сяргея Астапенкі. Яго драўляны карабель, церам і міні-фантан нават зімой радуюць самых маленькіх жыхароў дома.
Толькі летась гараджане накіравалі на добраўпарадкаванне сваіх двароў 20 мільярдаў рублёў. За гэтыя сродкі было мадэрнізавана амаль 700 участкаў.
Прыцягненне жыхароў да добраўпарадкавання прадугледжвае і рэформа камунальнай гаспадаркі. Змяненні (пакуль у фармаце эксперыменту) пачнуць дзейнічаць у двух раёнах горада ўжо 1 сакавіка. Галоўная мэта рэфармавання – падзел камунальных службаў па прынцыпе "заказчык-падрадчык" і рэарганізацыя ЖЭСаў.
А пакуль камунальныя службы рыхтуюцца да надыходу вясны. У планах на найбліжэйшы месяц – пасадка дрэў і кустоў, рамонт пляцовак для выгулу жывёл і стварэнне дадатковых парковачных месцаў.