23-метровы змей пасяліўся ў горадзе Беразіно

13 июня 2016

Драўляную скульптуру гіганцкай лыжкі ў выглядзе цмока ўсталявалі каля мясцовага дома рамёстваў. Выразалі яе з суцэльнага ствала дуба тры рамеснікі на працягу паўгода. З-за маштабаў скульптуры майстэрню прыйшлося ўладкаваць пад адкрытым небам, а для некаторых прац нават задзейнічаць цяжкую тэхніку. Выяву ж дракона ўвасаблялі ў дрэве па апісанні з рамана Уладзіміра Караткевіча. У роце змей трымае вялізную лыжку з гербам Беразіно - сімвал мясцовых народных умельцаў. Асабліва цёпла міфічнага навасельца прыняла мясцовая дзятва.

Бярэзінская лыжка-цмок можа стаць і самай вялікай у свеце - пакуль афіцыйнае званне цар-лыжкі носіць твор румынскіх майстроў. Яе даўжыня амаль на пяць метраў менш за беларускага дракона.