23 сакавіка ў Мінску суботнік

22 марта 2019

Мінск абнаўляецца пасля зімы! Заўтра ў сталіцы суботнік, добраўпарадкуюць паркі, двары і вуліцы. Сезон па навядзенні парадку пачаў Кастрычніцкі раён. А цяпер ініцыятыву падхопяць і іншыя раёны. Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у парадак месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, мемарыяльныя комплексы. Далучыцца да добрай справы могуць і жыхары.

Зменяцца таксама і зялёныя зоны. У многіх раёнах сталіцы з'явяцца сямейныя алеі.