230 школьных лагераў адкрыюцца ў сталіцы ўжо 3-га чэрвеня

20 мая 2013

Летнікі, якія будуць працаваць у тры змены з 8 да 18 гадзін, змогуць прыняць амаль 20 тысяч дзяцей. Для школьнікаў у лагерах дзённага знаходжання будзе арганізавана разнастайная праграма адпачынку - спартландыі, конкурсы, кіналекторыі. А напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску для іх пройдзе гарадская спартакіяда. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі з’явяцца больш за 400 працоўных, экалагічных і валанцёрскіх брыгад і атрадаў.