22 лістапада ў Вільнюсе перапахаваюць астанкі К. Каліноўскага

18 ноября 2019
Цырымонія перапахавання астанкаў  Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года адбудзецца ў Вільнюсе 22 лістапада. У ёй прымуць удзел віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, прэзідэнты Літвы і Польшчы.

З  гэтай прычыны  сёння ў МЗС нашай краіны быў запрошаны пасол Літвы Андрус Пулокас. Бакі абгаварылі арганізацыйныя аспекты ўдзелу беларускай дэлегацыі ў мерапрыемстве. Таксама паслу Літвы афіцыйна былі перададзеныя вынікі праведзенай у Беларусі экспертызы матэрыялаў з магчымага месца пахавання брата Кастуся Каліноўскага  Віктара.