22 сакавіка спаўняецца 79 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні - памятныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй Беларусі

22 марта 2022
Уся Беларусь сёння ўспамінае трагедыю Хатыні. Для кожнага беларуса гэты дзень нацыянальнага болю, памяці і смутку.

79 гадоў таму фашысты жывымі спалілі 149 мірных жыхароў (больш за палову з іх - дзеці). Мемарыяльны комплекс стаў не проста сімвалам трагедыі, але і святыняй нацыянальнай памяці. 

Аддаць даніну памяці ахвярам Хатыні беларусы прыедуць з ўсіх куткоў краіны.

Неабыякавых таксама аб'яднае маштабны рэспубліканскі аўтапрабег "За адзіную Беларусь". Калоны з усіх раёнаў і абласцей сустрэнуцца на Кургане Славы. Старт аўтапрабегу а 15-й гадізне. Каля 200 аўтамабіляў таксама прадоўжаць свой шлях да мемарыяльнага комплексу "Хатынь".