22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці адкрыюць новы музей

10 мая 2020
Брэст. Без яго тэма Вялікай Айчыннай будзе няпоўнай. Тым больш што падстава выдатная. Тут падыходзіць да завяршэння вялікая гістарычная праца. 

22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці адкрыюць новы музей. Нягледзячы на тое, што ён расчыніць дзверы ў дату гадавіны пачатку войны, падзею вырашылі прысвяціць юбілею Вялікай Перамогі. Усходні форт стаў апошнім ачагом супраціўлення ў бітве за цытадэль. Героі стаялі да смерці. Сцены казармаў і сёння захоўваюць сляды жорсткіх баёў, якія ўзначаліў маёр Пётр Гаўрылаў. 

Што аб тых страшных падзеях успамінаў сам абаронца? Нашаму карэспандэнту Марыі Тройніч атрымалася зазірнуць у дзённік легендарнага маёра і даведацца, якімі былі апошнія хвіліны бою за крэпасць. Падрабязнасці - у эксклюзіўным рэпартажы (відэа).