Музей гісторыі Вялікай Айчыннай у Мінску падрыхтаваў тэматычную праграму. Экскурсія "Толькі памяць сэрца гаворыць" распавядзе аб тым, як праходзілі першыя дні вайны. Аб іх жа ўвечары щ музеі пакажуць і фільм. На інтэрактыўным пункце "Брэсцкая крэпасць" наведвальнікі змогуць азнаёміцца з прадметамі ваенных гадоў ад беларускага клуба радыёаматараў. А ў прасторы "Музей для дзяцей", апроч майстар-класаў і віктарыны аб Вялікай Айчыннай вайне, юным наведвальнікам дапамогуць у стварэнні тэматычных паштовак.
Акрамя інтэрактыўнай і экскурсійнай праграм, у музеі сёння таксама адкрыюць часовую экспазіцыю "Беларусь жыве, Беларусь памятае".













