22 чэрвеня 1941 года войскі гітлераўскай Германіі без аб'яўлення вайны ўварваліся ў Савецкі Саюз

22 июня 2016

І сімвалічна, што краіна закладае фундамент новай беларускай эканомікі менавіта сёння - 22 чэрвеня. У гэты дзень 75 гадоў таму наш народ быў з'яднаны, як ніколі. 22 чэрвеня 1941 года войскі гітлераўскай Германіі без аб'яўлення вайны ўварваліся ў Савецкі Саюз, дагавор аб ненападзе быў парушаны. На самым заходнім фарпосце краіны менавіта гарнізон Брэсцкай крэпасці першым прыняў на сябе ўдар праціўніка. І сёння на золку ўшанаваць памяць абаронцаў легендарнай цытадэлі ў мемарыяльны комплекс прыйшлі тысячы людзей.

Вікторыя Патоня - аб даце, якая падзяліла гісторыю на да і пасля. Сустрэць світаннне 22 чэрвеня ў месцы, якое з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў мужнасці, для многіх людзей - святы доўг. Ушанаваць памяць абаронцаў Брэсцкай крэпасці прыехалі ветэраны, сваякі герояў цытадэлі і шматлікія госці. Жалобная цырымонія паводле традыцыі пачалася ў 4 гадзіны раніцы ля Вечнага агню.

Гарнізон Брэсцкай крэпасці месяц трымаў абарону. Немцы планавалі ўзяць цытадэль за 8 гадзін, але сутыкнуліся з упартым супраціўленнем. У памяць аб загінуўшых абаронцах цытадэлі пагранічнікі спусцілі на воды Буга вянкі са свечкамі, запаленымі ад Вечнага агню. Успомніць тых, хто паміраў, але не здаваўся, у Брэст з Санкт-Пецярбурга прыбыў Цягнік памяці.

Хвіліну маўчання змянілі гукі стрэлаў і выбухаў. На Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці разгарнулася маштабная рэканструкцыя падзей першых дзён вайны. Максімальна дакладна - як гэта было роўна 75 гадоў таму - пастараліся ўзнавіць удзельнікі ваенна-гістарычных клубаў з Расіі, Беларусі, Прыбалтыкі, Ізраіля, Японіі і іншых краін. На поле бою выйшлі каля 600 чалавек. Упершыню ў рэканструкцыі акрамя піратэхнікі задзейнічалі некалькі адзінак ваеннай тэхнікі і нават авіяцыю.

Вялікая Айчынная вайна доўжылася 1418 дзён і назаўжды змяніла ход гісторыі. У сцэнарый рэканструкцыі ўвайшлі самыя значныя эпізоды пачатку войны і абароны легендарнай цытадэлі.

У Дзень памяці і смутку людзі прадаўжаюць несці кветкі ў Брэсцкую крэпасць. Ускладаюць іх да магіл загінуўшых, падножжа манументаў, Вечнага агню. Запальваюць лампадкі і свечкі ў імя самога каштоўнага - міру на зямлі.