Уладзіслаў Казакевіч прысуджаны да 22 гадоў пазбаўлення волі

14 мая 2018

Уладзіславу Казакевічу вынесены прысуд па новай крымінальнай справе. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку, калі ён ужо адбываў пакаранне за напад з бензапілой у адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Як паведамлялі ў МУС, у калоніі падчас прагулкі Казакевіч выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на ахоўніка, але быў абясшкоджаны. Згодна з рашэннем суда, першыя 5 гадоў ён правядзе ў турме, астатнія 17 - у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сам падсудны ад апошняга слова адмовіўся.

Казакевіч быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі за напад з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў сталіцы ў кастрычніку 2016. На той момант яму было 17 гадоў. Адна жанчына загінула ад атрыманых траўм і дзве атрымалі раненні. Экспертыза прызнала, што Казакевіч быў пры свядомасці.