22 гады пазбаўлення волі: Уладзіславу Казакевічу вынесены прысуд па новай крымінальнай справе

14 мая 2018

22 гады пазбаўлення волі за напад на супрацоўніка калоніі. Уладзіславу Казакевічу вынесены прысуд па новай крымінальнай справе. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку, калі ён ужо адбываў пакаранне за напад з бензапілой у адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Як паведамлялі ў МУС, у калоніі падчас прагулкі Казакевіч выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на ахоўніка, але быў абясшкоджаны. Згодна з рашэннем суда, першыя 5 гадоў ён правядзе ў турме, астатнія 17 у калоніі ўзмоцненага рэжыму.