225 расійскіх спартсменаў прыедуць на ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінск

13 июня 2019
Яны будуць удзельнічаць ва ўсіх дысцыплінах першынства і разлічваюць заваяваць 70 камплектаў медалёў.

Пра гэта сёння заявіў  кіраўнік Алімпійскага камітэта Расійскай Федэрацыі. Дарэчы, у расійскай камандзе будзе пяць алімпійскіх чэмпіёнаў, а таксама 18 пераможцаў І Еўрапейскіх гульняў у Баку.

У нядзелю, 16 чэрвеня, у спарткомплексе "Лужнікі" ў Маскве пройдзе Усерасійскі алімпійскі дзень. Яго прымеркавалі да ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.