21-я Міжнародная выстава Турбізнес-2014

21 октября 2014

Лепшыя прапановы турыстычнай галіны ацанілі беларусы ў рамках 21-й Міжнароднай выставы Турбізнес-2014. Расіяне сёння ў Мінску прэзентавалі горад-курорт Сочы. У гасцініцы Беларусь паўднёўцы прапанавалі агляд 40 гасцінічных, санаторна-курортных і гарналыжных комплексаў. Адзначым, што ўзровень сэрвісу ў расійскай здраўніцы пасля правядзення галоўнай спартыўнай падзеі чатырохгоддзя падняўся да сусветнага стандарту якасці. Толькі ў гарадскую інфраструктуру ўклалі сто дванаццаць мільярдаў расійскіх рублёў - а гэта больш за два з паловай мільярды долараў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ахвотнікаў убачыць абноўлены Сочы ўлетку стала больш на 20%.


Паказ дасягненняў туріндустрыі ў Беларусі - толькі пачатак маштабнай акцыі. У канцы лістапада прэзентацыю Сочы прывязуць у Кітай.