21 ліпеня днём адбудзецца развітанне з народным артыстам Беларусі Андрэем Мдывані

21 июля 2021

Знакаміты кампазітар, прафесар, аўтар мюзіклаў, дзевяці сімфоній, харавых цыклаў памёр, не перажыўшы наступстваў інсульту. Андрэй Мдывані  адным іх першых у нашай краіне  звярнуўся да тэмы славянскай спадчыны і яшчэ ў 60-х стаў прымяняць сучасныя тэхнікі ў працы над каляндарна-абрадавым песенным фальклорам.  Ён напісаў музыку да вядомых балетаў "Данка", "Страсці (Рагнеда)", а таксама праявіў сябе ў оперы - стварыў музыку да "Маленькага прынца". Кампазітар адзначаны дзяржавай - лаўрэат дзяржпрэмій, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі ў намінацыі "Музычнае мастацтва". Цырымонія развітання пачнецца апоўдні ў рытуальнай зале па вуліцы Кульман, 33 А. Затым цела народнага артыста аддадуць зямлі на Усходніх могілках Мінска.