20 сталічных міліцыянераў прынялі прысягу на вернасць Радзіме

12 июля 2014

Першыя клятвы і першае ўрачыстае ура сёння прагучалі ў Зале Перамогі музея Вялікай Айчыннай Вайны. 20 сталічных міліцыянераў прынялі прысягу на вернасць Радзіме. Справу кожнага з мінскіх праваахоўнікаў асабіста вывучыў начальнік ГУУС Аляксандр Барсукоў. Прызнаў: змена расце годная. Тым жа, хто ўжо даказаў, што аддае ўсяго сябе службе Айчыне, уручылі дзяржаўныя ўзнагароды.


Школа памяці, помнік мужнасці. У прадстаўнікоў СНД не сканчаюцца эпітэты на адрас новага беларускага музея. Сёння дарогай вайны прайшлі высокапастаўленыя госці з Расіі, Малдовы, Казахстана, Азербайджана, Арменіі і шматлікіх іншых краін. Ацанілі і абноўленыя экспазыцыі, і працу экскурсавода. Але галоўнае, што, на іх думку, адрознівае музей - асвблівая атмасфера адзінства, надзеі і смутку.