Яна ахапіла практычна палову насельніцтва планеты. Аб'яднала 8 дзяржаў-членаў, 4 дзяржавы-назіральнікі і 6 дзяржаў-партнёраў па дыялогу. З юбілейнай датай генеральнага сакратара арганізацыі Уладзіміра Норава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за час існавання арганізацыя паспяхова зарэкамендавала сябе на міжнароднай арэне, стала паўнапраўным удзельнікам ключавых сусветных працэсаў, а падчас пандэміі - узорам згуртаванасці і ўзаемадапамогі.
Беларусь з моманту ўдзелу ў дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва актыўна задзейнічае розныя яе механізмы. Ініцыятывы Мінска па развіцці харчовай бяспекі, інфармацыйных тэхналогій, транспартных перавозак ужо знайшлі прымяненне ў дзяржавах - удзельніках арганізацыі. Што сабой ўяўляе Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, якія інтарэсы ў Беларусі - распавядае Кацярына Ціхамірава (відэа).













