20 гадоў самай прэстыжнай кафедры краіны

19 июня 2014

Сёння міністры, топ-менеджары і кіраўнікі ўсіх узроўняў - тыя, хто ў розны час былі слухачамі - віншуюць выкладчыкаў кафедры тэорыі і практыкі дзяржкіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі з юбілеем. Яна стала альма-матар для трох з паловай тысяч выпускнікоў, 95% з іх сёння займаюць кіруючыя пасады.


Штогод тут праходзяць прафесійную перападрыхтоўку больш як 300 слухачоў. Два гады іх навучаюць эфектыўнаму кіраванню па дзвюх спецыяльнасцях: дзяржаўнае і мясцовае кіраванне, а таксама дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай.