20 гадоў таму адбылася трагедыя ў пераходзе на станцыі метро "Няміга"

30 мая 2019
53 рубцы на сэрцы Беларусі. Роўна 20 гадоў таму ў падземным пераходзе станцыі метро "Няміга" адбылася трагедыя. У той дзень людзі спрабавалі схавацца ад раптоўнага ліўня - утварылася ціскатня. Яна забрала жыцці 53 чалавек, і яшчэ 160 атрымалі траўмы. У ліку ахвяр таго дня ў асноўным моладзь. Сімваламі абарваных юных жыццяў сталі пераламаныя бронзавыя ружы. Сёння ля мемарыялу кладуць жывыя кветкі і запальваюць лампады. А ў Свята-Духавым кафедральным саборы прайшла паніхіда па загінуўшых з хрэсным ходам да месца трагедыі.