20 гадоў назад быў створаны нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

10 августа 2015

Роўна 20 гадоў назад  у нашай краіне быў створаны нацыянальны парк "Браслаўскія азёры". Гэта ўнікальная тэрыторыя  плошчай больш  за 70  тысяч гектараў. Аналагаў яму  няма ні ў адной краіне Садружнасці. Тут больш за тры  дзясяткі турыстычных аб'ектаў: помнікі прыроды, архітэктуры і археалогіі. Нацыянальны парк прыцягвае турыстаў з  усяго свету.