20 гадоў беларускаму бюро Інтэрпола

9 декабря 2013
Беларускі аферыст выкраў з інтэрнэт-рахункаў карыстальнікаў па ўсім свеце 7 мільёнаў долараў. Мужчыну доўгі час не маглі знайсці. 4 гады ён хаваўся на Кіпры. І толькі ў пачатку лістапада гэтага года ён ізноў з'явіўся на роднай зямлі, праўда, ужо ў якасці абвінавачанага. Паспяхова гэта аперацыя скончылася шмат у чым дзякуючы супрацоўнікам беларускага бюро Інтэрпола. Роўна 20 гадоў таму гэту сусветную структуру папоўніла і наша краіна. І зараз беларускія аператыўнікі чарговы раз змаглі даказаць, што злачынства не мае тэрміну даўнасці і меж.

Аб барацьбе з крыміналам раскажа Дзмітрый Лукша.

Служба Інтэрпола з'яўляецца свайго роду афіцыйным прадстаўніком законнасці ў 180 краінах свету. Менавіта столькі дзяржаў на сёння ўваходзяць у склад ведамства. Гэту міжнацыянальную сям'ю права і парадку Беларусь папоўніла роўна 20 гадоў таму. І за гэты час удалося адшукаць 500 злачынцаў, якія хаваюцца па ўсім свеце. Для прыкладу, зламыснікаў знаходзілі нават у Аўстраліі, Фіджы і Ліване.


Служачых беларускага бюро Інтэрпола называюць яшчэ сапраўднымі правадырамі ў свеце закону. Менавіта яны шукаюць тых, хто заблудзіўся ў кругазвароце: выкраў - адмыў - за мяжу. Праўда, нельга лічыць, што дзейнасць гэтых аператыўнікаў абмяжоўваецца толькі на пошуку парушальнікаў. Сагнаныя за мяжу аўто, знікшыя без вестак людзі. І нават лёс згубленых дакументаў - усе гэтыя справы ляжаць на плечах следчых. Натуральна, без пастаяннай сувязі з калегамі на тым баку мяжы тут не абысціся.


Аляксей Вершэль, намеснік начальніка аддзела НЦБ Інтэрпола ў Беларусі: Адным з кірункаў з'яўляецца інтэграванне інфармацыйных рэсурсаў баз даных Інтэрпола ў інфармацыйныя сістэмы праваахоўных органаў нашай краіны. Так, з 2010 года кожны чалавек, які перасякае мяжу Беларусі ў пунктах пропуску, праходзіць аўтаматычную праверку Інтэрпола.


Адным з апошніх гучных спраў нашага бюро Інтэрпола стала экстрадыцыя на Радзіму даволі незвычайнага аферыста з беларускімі каранямі. Жулік змог за кароткі час выкрасці з рахункаў карыстальнікаў Інтэрнэту 7 мільёнаў долараў. І, адзначыўшыся, такім чынам у віртуальным свеце, вырашыў пабачыць свет рэальны. Адшуквалі яго 4 гады. Знайшлі на Кіпры. І месяц таму вярнулі ў Беларусь. Часам жа шукаць злачынцаў прыходзіцца куды даўжэй. Так, у 2009 годзе за краты адправілі беларуса, які з 96-га года хаваўся ў Германіі. Мужчыну падазравалі ў двайным забойстве.


Андрэй Шкадзінскі, намеснік начальніка 1-га аддзела НЦБ Інтэрпола ў Беларусі: У выніку праведзеных аперацый на тэрыторыі такіх краін, як Эквадор, Англія, Польшча, Германія, Францыя, было ўстаноўлена 18 злачынцаў, якія адшукваюцца праваахоўнымі органамі Беларусі. Некаторыя з іх ужо экстрадзіраваныя на Радзіму.


З пачатку гэтага года нашым праваахоўнікам прыйшлося цесна папрацаваць з калегамі з 106 краін. Тым не менш, лёс соцень зламыснікаў, якія хаваюцца за мяжой, застаецца невядомым. Але, галоўнае, што гэта пытанне вырашаецца, штодня і разам. І такая праца дасць вынік, нягледзячы на адлегласць. Прынамсі, вопыт мінулых гадоў гаворыць менавіта пра гэта.