20 красавіка ў краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік

20 апреля 2019

Беларусы навядуць парадак у гісторыка-культурных месцах, на тэрыторыі населеных пунктаў і аздараўленчых лагераў. Сёлетні суботнік прымеркаваны да Года малой радзімы і падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заробленыя грошы накіруюць на прывядзенне ў парадак і рэканструкцыю адпаведных аб'ектаў - як у рэгіёнах, так і ў сталіцы. Палову гэтых сродкаў плануюць выдзеліць на капітальны рамонт знакавага для ўсіх беларусаў месца - манумента Перамогі ў Мінску.