20 красавіка ў Беларусі пройдзе Рэспубліканскі суботнік

11 апреля 2019
У наступныя выхадныя - 20 красавіка - у Беларусі пройдзе Рэспубліканскі суботнік. Дату прызначыў Савет міністраў. Наводзіць парадак на зямлі ўсёй краінай - ужо традыцыя. У гэты дзень беларусы  надаюць асаблівую ўвагу добраўпарадкаванню сваіх населеных пунктаў, рэстаўрацыі помнікаў, падрыхтоўцы да сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў. Кожны другі зароблены рубель сёлета  пойдзе на гэтыя мэты. Астатняе будзе ў распараджэнні Мінфіна. Грошы накіруюць  на капрамонт манумента Перамогі ў Мінску і тэрыторыі вакол яго. Кіраўнікі дзяржорганаў у гэты дзень  адправяцца на сваю малую радзіму.