2031 чалавек з каранавірусам знаходзіцца ў стацыянарах Беларусі

11 апреля 2020
У Беларусі на стацыянарным лячэнні  з пацверджаным дыягназам COVID-19 знаходзіцца 2031 чалавек. У асноўным захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 52 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выздаравелі 172 чалавекі. За ўвесь перыяд эпідэміі зафіксавана  23 смерці пацыентаў  з хранічнымі захворваннямі.